Перайсці да зместу

Stranded Deep

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Stranded Deep
Распрацоўшчык Аўстралія Beam Team Games
Выдавец Зямля Beam Team Games
Даты выпуску 23 студзеня 2015[1], 21 красавіка 2020[2] і 23 красавіка 2020[3]
Жанр Сімулятар выжывання
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, macOS, Linux, PlayStation 4, Xbox One
Гульнявы рухавік Unity
Рэжым гульні сінглплэер
Мовы інтэрфейсу англійская[4], французская[4], італьянская мова[4], нямецкая[4], іспанская[4] і руская[4]
Носьбіт Steam
Сістэмныя
патрабаванні
Мін. патрабаванні:[5]
OS: Windows Vista ці вышэй
CPU: 1.8 GHz; Intel dual-core ці вышэй
RAM: 2 GB
GPU: Intel HD 5000
VRAM: 512 MB
Вольнае месца на вінчэстары: 1 GB
Рэк. патрабаванні:[5]
OS: Windows 7 ці вышэй
CPU: 1.8 GHz; Intel dual-core ці вышэй
RAM: 4 GB
GPU: NVIDIA GeForce GTX 600 ці AMD Radeon HD 7000 series
VRAM: 2 GB
Вольнае месца на вінчэстары: 1 GB
Кіраванне клавіятура, мыш, джойсцік
Афіцыйны сайт

Stranded Deep (з англ.«глыбока на ме́лі») — відэагульня у жанры выжывання, створаная аўстралійскай незалежнай камандай распрацоўшчыкаў Beam Team Games, першая відэагульня кампаніі. Гульня расказвае гісторыю персанажа, які перажыў авіякатастрофу на палёце над Ціхім акіянам, і часткова пераклікаецца з культавым фільмам «Выгнаннік» (англ.: Cast Away) 2000 года з Томам Хэнксам у галоўнай ролі.

Дзеянне гульні адбываецца ў Ціхім акіяне, у моры Д’ябла. Гулец кіруе адзіным выжылым з самалёта, які пацярпеў крушэнне. Персанаж павінен самастойна шукаць рэсурсы для выжывання, даследаваць свет і пазбягаць небяспек, напрыклад нападаў акул і атрутных змей. У пачатку гульні персанаж аказваецца ў адкрытым моры сярод акул і павінен дабрацца да бяспечнага незаселенага вострава, дзе можа майстраваць прымітыўныя інструменты з камянёў і палак, шукаць ядомыя расліны, лавіць крабаў і рыбу. Свет гульні, у тым ліку астравы, рэшткі разбітых караблёў, якія знаходзяцца як на паверхні, так і пад вадой, і іншыя месцы генеруюцца працэдурным чынам.

Гульня не паказвае на экране элементаў візуальнага інтэрфейсу — інфармацыя пра стан здароўя, памер голаду і смагі прысутнічае на наручным гадзінніку персанажа, на які можна зірнуць у любы момант. Калі ў персанажа атрымаецца пражыць дастаткова доўга, ён можа пабудаваць не толькі трапічную вілу, але нават верталёт для перамяшчэння паміж астравамі. У ранніх версіях гульні стварэнне рэчаў і збудаванняў адбывалася не ў спецыяльным акне інтэрфейсу, а ў свеце гульні — дастаткова было размясціць рэсурсы на зямлі, і спецыяльны абразок паказваў, што з іх можна стварыць. Гэтая набліжаная да рэальнасці, але нязручная сістэма пазней была заменена на меню са спісамі рэсурсаў. У пазнейшых версіях гульні таксама з’явіліся навучанне і падказкі для гульца.

  1. Steam — 2003.
  2. Microsoft Store — 2011.
  3. PlayStation Store
  4. 1 2 3 4 5 6 Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
  5. 1 2 Stranded Deep system requirements