Перайсьці да зьместу

Ubuntu

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ubuntu

Ubuntu 22.04 LTS Jammy Jellyfish
Распрацоўнік
Марк Шатлворт
Выпускі
Сямейства АС Лінукс
Першы выпуск 20 кастрычніка 2004
Апошні стабільны рэліз 22.04 Jammy Jellyfish (21 красавіка 2022 г.; 4 гады таму[1])
Мовы 55, у тым ліку беларуская
Мовы праграмаваньня C++, C, shell script, Python
Тып ядра Маналітнае (Ядро Лінукс)
Стандартны інтэрфэйс Unity, Gnome, KDE
Вэб-сайт https://ubuntu.com/
Бягучы стан
Актуальна

Ubuntu (вымаўляецца Убу́нту)[2]апэрацыйная сыстэма, заснаваная на Debian. Асноўным распрацоўшчыкам і спонсарам зьяўляецца кампанія Canonical Ltd.. У цяперашні час праект актыўна разьвіваецца й падтрымліваецца вольнай супольнасьцю. Ubuntu карыстаюцца прыкладна 20 мільёнаў карыстачоў[3] , што робіць яго адным з самых папулярных дыстрыбутываў Linux для настольных кампутараў[4]. Ён зьяўляецца 4-м у сьпісе самых папулярных АС для вэб-сэрвэраў[5] і яго папулярнасьць хутка расьце [6].

Звычайна новыя вэрсіі дыстрыбутываў выходзяць кожныя паўгоду і падтрымліваюцца абнаўленьнямі бясьпекі на працягу паўтара году, а вэрсіі LTS[7], якія выходзяць раз у 2 гады, падтрымліваюцца на працягу 5 гадоў, як сэрвэрныя, так і варыянты для настольных кампутараў[8]. Пачынаючы з вэрсіі 12.04 падтрымка LTS-вэрсіяў працягваецца 5 гадоў незалежна ад вэрсіі, у адрозьненьне ад папярэдніх 3 гадоў для настольных вэрсіяў і 5 гадоў для сэрвэрных[9][10].

Ubuntu пастаўляецца з падборкай апраграмаваньня[11] для сэрвэраў і працоўных станцыяў. Яна ўсталёўваецца на настольныя кампутары з дапамогай LiveCD [12], LiveUSB або г.зв. тэкставага ўсталёўшчыка[13]. Існуюць вэрсіі для пашыраных архітэктураў працэсараў, такіх як i386, AMD64, ARM.

Кожны рэліз мае кодавае імя й вэрсію, заснаваную на годзе й месяцы выхаду. Кодавыя імёны вэрсій складаюцца з двух ангельскіх словаў: прыметніка й назвы жывёлаў, якія пачынаюцца на адну й тую ж літару. Пачынаючы з 6/6 Dapper Drake (LTS) першыя літары словаў кодавага імя зьмяняюцца ў адпаведнасьці з лацінскім альфабэтам.[14]

ВэрсіяДата рэлізуКодавая назваКодавая назва па-беларускуТэрмін падтрымкіВэрсія ядра Linux
4.1020 кастрычніка 2004[15]Wary WarthogПільны бародавачнік30 красавіка 20062.6.9
5.048 красавіка 2005[16]Hoary HedgehogСівы Вожык31 кастрычніка 20062.6.11
5.1013 кастрычніка 2005[17]Breezy BadgerБадзёры Барсук13 кастрычніка 20072.6.13
6.06 LTS1 чэрвеня 2006[18]
10 жніўня 2006 (6.06.1)[19]
21 студзеня 2008 (6.06.2)[20]
Dapper DrakeКемлівы Качар14 чэрвеня 2009[21] (для працоўных станцыяў)
июнь 2011 (сэрвэрная вэрсія)
2.6.15
6.1026 кастрычніка 2006[22]Edgy EftПасьпешлівы Трытон25 красавіка 20082.6.18
7.0419 красавіка 2007[23]Feisty FawnАдважны Аленяня19 кастрычніка 20082.6.19
7.1018 кастрычніка 2007[24]Gutsy GibbonГеройскі гібон18 красавіка 20092.6.20
8.04 LTS24 красавіка 2008[25]
3 ліпеня 2008 (8.04.1)[26]
22 студзеня 2009 (8.04.2)[27]
16 ліпеня 2009 (8.04.3)[28]
28 студзеня 2010 (8.04.4)[25]
Hardy HeronЧэпкая Чапля12 мая 2011 (для працоўных станцыяў)[29]
красавік 2013 (сэрвэрная вэрсія)
2.6.24
8.1030 кастрычніка 2008[30]Intrepid IbexКалёны казярог30 красавіка 2010[31]2.6.27
9.0423 красавіка 2009[32]Jaunty JackalopeЗабіяцкі зайцалоп23 кастрычніка 2010[33]2.6.28
9.1029 кастрычніка 2009[34]Karmic Koala[35]Кармічная Каала29 красавіка 2011[36]2.6.31
10.04 LTS29 красавіка 2010[37]
17 жніўня 2010 (10.04.1)
18 лютага 2011 (10.04.2)[38]
20 ліпеня 2011 (10.04.3)
16 лютага 2012 (10.04.4)
Lucid Lynx[14]Сьвітальны Рыськрасавік 2013 (для працоўных станцыяў)
красавік 2015 (сэрвэрная вэрсія)
2.6.32
10.1010 кастрычніка 2010[38]Maverick Meerkat[39]Вальнадумны сурыкатак / Мігрыруючы Мангусткрасавік 20122.6.35
11.0428 красавіка 2011Natty Narwhal[40]Прыбраны Нарвалкастрычнік 20122.6.38
11.1013 кастрычніка 2011[41]Oneiric Ocelot[42]ацэлот, яківыспаўсякрасавік 20133.0.4
12.04 LTS26 красавіка 2012[43]
24 жніўня 2012 (12.04.1)[44]
Precise Pangolin[45]Прэцызійны (дакладны) пангалінкрасавік 2017[8][9][10]3.2
12.1018 кастрычніка 2012[46]Quantal Quetzal[47]Квантавы кетцаль (везаль)красавік 20143.5
13.0425 красавіка 2013[48]Raring Ringtail[49]Нецярплівы какаміцлікастрычнік 20153.х
13.1017 кастрычніка 2013Saucy Salamanderпраная саламандра17 ліпеня 20143.11[50]
14.04 LTS17 красавіка 2014Trusty Tahrверны таркрасавік 20223.13[51]
14.1023 кастрычніка 2014Utopic Unicornутапічны аднарог23 ліпеня 20153.16[52]
15.0423 красавіка 2015Vivid Vervetяркая вэрвэтка4 лютага 2016[53]3.19[54]
15.1022 кастрычніка 2015Wily Werewolfхітры ваўкалак28 ліпеня 20164.2[55]
16.04 LTS21 красавіка 2016Xenial Xerus[53]гасьцінная земляная вавёркакрасавік 20244.4[56]
16.1013 кастрычніка 2016Yakkety Yakбаўбатлівы як20 ліпеня 2017[53]4.8[57]
17.0413 красавіка 2017Zesty Zapusпікантны запода13 студзеня 2018[53]4.10[58]
17.1019 кастрычніка 2017Artful Aardvarkспрытны трубказуб19 ліпеня 20184.13[59]
18.04 LTS26 красавіка 2018Bionic Beaverбіянічны бабёркрасавік 20284.15[60]
18.1018 кастрычніка 2018Cosmic Cuttlefishкасьмічная каракаціца18 ліпеня 20194.18[61]
19.0418 красавіка 2019Disco Dingoсабака дынга, які танчыць дыска23 студзеня 20205.0[62]
19.1017 красавіка 2019Eoan Ermineусходні гарнастай17 ліпеня 20205.3[63]
20.04 LTS23 красавіка 2020Focal Fossaфокусная фосакрасавік 20235.4[64]
20.1022 красавіка 2020Groovy Gorillaкрутая гарылаліпень 20215.8
21.10 14 кастрычніка 2021 Impish Indri нядобразычлівы індры 14 ліпеня 2022 5.13
22.04 LTS 21 красавіка 2022 Jammy Jellyfish шчасьлівая мядуза красавік 2027 5.17
Умоўныя абазначэньні:
заплянаваная / у распрацоўцы тэставая вэрсія бягучая вэрсія падтрымліваецца падтрымліваецца толькі
сэрвэрная вэрсія
не падтрымліваецца

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Цягам 2006—2008 гадоў дзеля спрашчэньня кіраваньня сваімі 400 сэрвэрамі Вікіпэдыя ажыцьцявіла іх перавод з дыстрыбутываў Рэд Хэт і Фэдора на Ubuntu[65].
  • У 2006 годзе француская паліцыя пачала перавод 90 тыс. сваіх кампутараў з Wndows XP на Ўбунту Лінукс дзеля ашчаджэньня сродкаў[66].
  • У Францыі ў 2007 годзе ў Парлямэнце адмовіліся ад карыстаньня Windows XP і перайшлі на карыстаньне Ubuntu. Ubuntu выкарыстоўваецца як сыстэма па змоўчаньні ў школах Грузіі, Македоніі. У Гішпаніі разгортваецца праект на больш за 400 тыс. кампутарных сыстэм з Ubuntu для вучэбных установаў.[67]
  • У 2009 годзе дзеля ашчаджэньня грошай на Ўбунту перайшла Тэхнічная школа Ісьляндыі[68].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Linux Mint — дыструбутыў, заснаваны на Ubuntu
  1. Canonical Ubuntu 22.04 LTS is released (анг.)
  2. Ubuntu Documentation About Ubuntu
  3. Canonical launches Ubuntu 11.10 update. Computerworld UK (14 кастрычніка 2011). Праверана 18 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  4. Linux Distributions - Facts and Figures. distrowatch.com. Праверана 26 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  5. Matthias Gelbmann Highlights of web technology surveys, February 2011: Ubuntu increases its market share on web July 2011 Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  6. .builtwith.com / Server / Ubuntu Ubuntu Usage Statistics. builtwith.com. Праверана 19 красавіка 2010 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2012 г.
  7. ад па-ангельску: Long Term Support — «доўгатэрміновая падтрымка»
  8. 1 2 LTS - Ubuntu Wiki
  9. 1 2 Ubuntu 12.04 to feature extended support period for desktop users  Архіўная копія ад 24 лютага 2012 г.
  10. 1 2 Час падтрымкі настольнай рэдакцыі Ubuntu 12.04 LTS падоўжаны да 5 год  Архіўная копія ад 24 лютага 2012 г.
  11. Ubuntu packages  Архіўная копія ад 24 жніўня 2011 г.
  12. вэрсія «Desktop».
  13. вэрсія «Alternate»
  14. 1 2 DevelopmentCodeNames — Ubuntu Wiki
  15. Ubuntu 4.10 announcement
  16. Ubuntu 5.04 announcement
  17. Ubuntu 5.10 announcement
  18. Ubuntu 6.06 LTS announcement
  19. Ubuntu 6.06.1 LTS announcement
  20. Ubuntu 6.06.2 LTS announcement
  21. Ubuntu 6.06 LTS Desktop Edition reaches end-of-life on July 14, 2009
  22. Ubuntu 6.10 announcement
  23. Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.04 (Feisty Fawn)
  24. Інфармацыя пра рэліз Ubuntu 7.10 (Gutsy Gibbon)
  25. 1 2 Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04 LTS (Hardy Heron)
  26. Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.1 LTS (Hardy Heron)
  27. Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.2 LTS (Hardy Heron)
  28. Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.04.3 LTS (Hardy Heron)
  29. Ubuntu па-беларуску | PR: Завершаньне падтрымкі Ubuntu 8.04 Desktop
  30. Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 8.10 (Intrepid Ibex)
  31. Ubuntu 8.10 reaches end-of-life on April 30, 2010
  32. Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.04 (Jaunty Jackalope)
  33. Ubuntu 9.04 reaches end-of-life on October 23, 2010
  34. Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 9.10 (Karmic Koala)
  35. Introducing the Karmic Koala, our mascot for Ubuntu 9.10
  36. Ubuntu па-беларуску| PR: Завяршэнне падтрымкі Ubuntu 9.10
  37. Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.04 (Lucid Lynx)
  38. 1 2 Інфармацыя аб распрацоўцы Ubuntu 10.10
  39. Shooting for the Perfect 10.10 with Maverick Meerkat
  40. N-imal?
  41. OneiricReleaseSchedule — Ubuntu Wiki
  42. Next after Natty? (англ.) Артыкул Марка Шаттлворта пра выбар кодавага імя для Ubuntu 11.10.
  43. PrecisePangolin — Ubuntu Wiki
  44. 12.04.1
  45. P is for… (анг.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  46. Quantal Quetzal — Ubuntu Wiki
  47. Quality has a new name (анг.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  48. Raring Ringtail — Ubuntu Wiki
  49. Not the Runty Raccoon, the Rufflered Rhino or (even) the Randall Ross (англ.) Запіс у блогу Марка Шаттлворта
  50. SaucySalamander/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (15 лістапада 2013).
  51. TrustyTahr/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (6 сакавіка 2019).
  52. UtopicUnicorn/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (23 красавіка 2015).
  53. 1 2 3 4 Releases (анг.). Ubuntu Wiki.
  54. VividVervet/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (13 верасьня 2015).
  55. WilyWerewolf/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (21 студзеня 2016).
  56. XenialXerus/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (12 жніўня 2020).
  57. YakketyYak/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  58. ZestyZapus/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  59. ArtfulAardvark/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  60. guiverc (27 красавіка 2018) Ubuntu 18.04 LTS (Bionic Beaver) released (анг.). Ubuntu Weekly Newsletter.
  61. CosmicCuttlefish/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (29 кастрычніка 2019).
  62. DiscoDingo/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (2 ліпеня 2020).
  63. EoanErmine/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (12 сьнежня 2019).
  64. FocalFossa/ReleaseNotes (анг.). Ubuntu Wiki (12 жніўня 2020).
  65. Wikipedia перавяла 400 сервераў з Red Hat на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 кастрычніка 2008
  66. Вольнае ПА дапамагло францускім жандарам зэканоміць 50 млн эўра// Беларускія навіны ІТ. 13 сакавіка 2009
  67. Владимир Крюков: «Ubuntu — операционная система, не подверженная вирусной угрозе»  (рас.)
  68. Тэхнічная школа Ісландыі перайшла на Ubuntu Linux// Беларускія навіны ІТ. 13 жніўня 2009

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]