IRC
IRC (па-ангельску: Internet Relay Chat — рэтрансьляваны інтэрнэт-чат) — сэрвісная сыстэма, за дапамогай якой можна размаўляць празь Інтэрнэт зь іншымі людзьмі, а таксама абменьвацца файламі ў рэжыме рэальнага часу.[1] У большасьці выпадкаў, IRC выкарыстоўваецца для супольнага абмеркаваньня ў спэцыяльных форумах,[2] якія завуцца каналамі.[3]
На травень 2009 году 100 найбуйнейшых IRC-сетак апрацоўвалі запыты болей паўмільёна карыстальнікаў на некалькіх сотнях тысячаў каналаў (большая частка зь якіх усё ж амаль заўсёды пустуе) пры дапамозе прыблізна 1500 сэрвэраў.[4]
IRC быў створаны ў жніўні 1988 году фінскім праграмістам Ярка Ойкарынен, які замяніў праграму MUT (MultiUser Talk) на BBS OuluBox у Фінляндыі. Падчас жнівеньскага путча 1991 году праз IRC перадаваліся паведамленьні пра падзеі, што пераадольвала інфармацыйную блякаду.[5]
Кліенты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Для працы ў IRC-сетках патрэбныя адмысловыя кліенты. Найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Introduction RFC 1459 (анг.)
- ↑ One-to-many RFC 1459 (анг.)
- ↑ Channels RFC 1459 (анг.)
- ↑ IRC Networks — Top 100 (анг.)
- ↑ Лог падзеяў жнівеньскага путча ў IRC (анг.)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
IRC — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў